
ІПУЦЬ — рака ў Клімавіцкім, Добрушскім, Гомельскім раёнах Беларусі, Смаленскай і Бранскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра). Даўжыня 437 км, у межах Беларусі 64 км. Вадазбор 10900 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 55,6 м³/с. Агульнае падзенне ракі 84,9 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰.
Справа: Ачоса. Злева: Няцеша, Харапуць.
Пачынаецца за 0,8 км на захад ад в. Нядзведзь Клімавіцкага р-на, цячэ па Смаленскай, Бранскай і Гомельскай абласцях, упадае ў Сож на паўночна-ўсходняй ускраіне г. Гомель. Вярхоўе ракі на Аршанска-Магілёўскай раўніне, прывусцявы ўчастак у Гомельскім Палессі. Найболыпы ўзровень разводдзя ў красавіку, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 3—4 м. Замярзае ў 1-й палове снежня, крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка.
Даліна трапецападобная, шырыня яе ў вярхоўі 1—1,5 км, ніжэй 2,5—3,5 км, на ўчастку ад г. Сураж да вусця 4—8 км. Пойма пераважна двухбаковая, у нізоўі перасечаная старыцамі з азёрамі старычнага тыпу. Шырыня яе да вусця р. Надва 0,2—0,8 км, ніжэй 2,5—3,5 км.
Рэчышча каналізаванае на працягу 24,3 км (ад вытоку да мяжы з Расіяй), ніжэй звілістае; шырыня яго ў вярхоўі 1,5—12 м, на астатнім працягу 20—50 м. Берагі стромкія і абрывістыя, вышынёй 0,5—2 м.
Why are we here?
All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License
This page is cache of Wikipedia. History